Шлюбы ў Народнай амбасадзе
З 2021 года ў Народнай амбасадзе Беларусі ў Швецыі можна пабрацца шлюбам. Цырымонія шлюбу распрацавана Беларускай Радай культуры і ўключае ў сябе як традыцыйныя, так і сучасныя элементы, без канфесійных/рэлігійных элементаў. Яна праводзіцца на беларускай мове з невялікай устаўкай на англійскай былога міністра Енса Орбака, які фармальна і заключае шлюб. Мы будзем рады ажаніць любую пару, якая адчувае цябе завязанай з Беларуссю незалежна ад грамадзянства і месца пражывання.
Для таго каб пабрацца шлюбам вам спатрэбіцца сабраць дакументы з краіны пастаяннага пражывання даслаць іх у шведскае падатковае ўпраўленне каб атрымаць даведку, што ў вас няма перашкод для ўступлення ў шлюб. Спіс дакументаў ёсць на сайце падатковага ўпраўлення.
Звяртайцеся да нас калі вы збераце дакументы і будзеце гатовы зарэзерваваць дату для цырымоніі альбо калі будуць нейкія пытанні : Sweden@BelarusAbroad.org.