Народная амбасада Беларусі ў ШВЕЦЫІ

Social media and contact information

TwitterFacebookEmailLinkAll embassies

Дэкларацыя аб заснаванні
народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі

9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, адзначаныя шырокімі і грунтоўна задакументаванымі фальсыфікацыямі. Вынік выбараў быў прадвызначаны і, калі ён быў абвешчаны, не быў прызнаны ніводнай дэмакратычнай дзяржавай. У сучасным лічбавым свеце было немагчыма схаваць сведчанні таго, як людзі галасавалі на самай справе:

Ёсць усе падставы сцвярджаць, што беларускі народ як на Радзіме, гэтак і ў Швецыі, упэўнена прагаласаваў за пераход ад дыктатуры да дэмакратыі і даў Святлане Ціханоўскай мандат ўзначаліць гэты пераход. Зыходзячы з гэтага мы вітаем:

З улікам таго, што рэжым Лукашэнкі страціў легітымнасьць і больш не прызнаецца Швецыяй, ЕС і, перш за ўсё, беларускім народам, становіцца яшчэ больш важным падтрымліваць і развіваць простыя кантакты паміж Швецыяй і беларускім народам. Таму мы, беларусы Швецыі, прынялі рашэнне стварыць Народную Амбасаду Беларусі ў Швецыі, якая ставіць перад сабой наступныя мэты:

Стварэнне Народных амбасадаў Беларусі віталася Еўрапарламентам у яго рэзалюцыі 2021/2881 (RSP):
[Еўрапейскі парламент] падкрэслівае вялікую важнасць стварэння народных амбасадаў Беларусі ва ўсім свеце і настойліва заклікае Камісію і дзяржавы-чальцы аказваць ім далейшую падтрымку для абароны правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян за мяжой і інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі, напрыклад разгледзеўшы спосабы фінансавання народных амбасадаў Беларусі“.

Для кантактаў з Народнай Амбасадай:

Email: Sweden@BelarusAbroad.org

Twitter: https://twitter.com/BelarusInSweden

Паштовы адрас: Estniska Huset, Wallingatan 34, Stockholm 11124 Stockholm, Sweden

 



З-за тэхнічных абмежаванняў X/Twitter твіты, апублікаваныя пасля жніўня 2021 г., можна праглядаць, толькі калі вы ўвайшлі ў свой уліковы запіс Twitter.⬇️

У надзвычайных выпадках звяртайцеся да нас па адрасе help@belarusabroad.org